Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Іванаўскі раён

Музей хлеба ў аг. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ўрачыста адкрыты 5 лютага 2015 г. Створаны музей па грантавай праграме праекта USAID/ПРААН «Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё» на базе прыватнага прадпрыемства, якое спецыялізуецца па вытворчасці хлебабулачных вырабаў «Аникс Саниа». Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел старшыня Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў Канстанцін Міхайлавіч Ваўрук, прадстаўнікі райвыканкама і грамадскасці, каардынатар праекта Вадзім Пракапчук.

Вёска Ляскавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1495 г. Тады яна была ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства. У XVI ст. — у складзе Пінскага павета Трокскага ваяводства. Пасля прыняцця «Устава на валокі» ў 1557 г. — у прыватнай уласнасці, якая належала служачым людзям-шляхціцам.

Дзмітрый Іосіфавіч Главінскі нарадзіўся 10 лютага 1875 г. у сяле Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Прызваны на ваенна-марскую службу ў 1896 г. Ва Уладзівастоку скончыў мараходныя класы па штурманскай спецыяльнасці. У 1900–1901 гг. удзельнічаў у ваенных падзеях у Кітаі, за што быў узнагароджаны медалём.

Сяргей Пятровіч Палто нарадзіўся 23 жніўня 1960 г. у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Марыя Віктараўна Палто, працавала галоўным бухгалтарам калгаса «40 гадоў Кастрычніка».

Рыгор Аляксандравіч Шумак нарадзіўся 7 студзеня 1950 г. у вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння васьмі класаў паступiў у Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. У 1968–1973 гг. — студэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў з чырвоным дыпломам.

Пётр Пятровіч Казакевіч нарадзіўся 1 студзеня 1955 г. у вёсцы Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Пётр Пракопавіч Казакевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у 1948–1976 гг. узначальваў мясцовы калгас «Светлы шлях».

Сяргей Васільевіч Барыка нарадзіўся 20 снежня 1939 г. у вёсцы Ападышча Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Сяргей з дзяцінства цягнуўся да ведаў, у школу даводзілася хадзіць у в. Падышча, вучыўся добра. У пасляваенны час людзі жылі бедна, хлопчыку, як старэйшаму з сямі дзяцей, даводзілася шмат дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Здольны і дапытлівы ён самастойна навучыўся граць на гармоніку, нават быў музыкам на вясковых вяселлях, меў шмат сяброў.

Сельская бібліятэка аг. Тышкавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці вядзе свой летапіс з 1949 г., калі ў вёсцы з’явілася хата-чытальня. Першым загадчыкам хаты-чытальні быў Мікалай Васільевіч Кандэрэшка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1950 г. быў створаны кніжны фонд, тады ўжо было 100 пастаянных чытачоў. У першыя гады хата-чытальня месцілася ў прыватным доме.

Анатоль Уладзіміравіч Зыбянок нарадзіўся 26 сакавіка 1949 г. у г. Іванаве Брэсцкай вобласці. Дзед па бацькоўскай лініі паходзіў з Брагіншчыны, у час Першай сусветнай вайны служыў прапаршчыкам, застаўся жыць у Іванаве. Ад дзеда Анатоль навучыўся многім словам лабурскага жаргону. Бацька Анатоля — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Мікалай Васільевіч Жук нарадзіўся 12 снежня 1949 г. у вёсцы Заруддзе Крытышынскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 г. скончыў Крытышынскую сярэднюю школу. Працоўны шлях пачынаў электраманцёрам, праз некалькі гадоў стаў тэхнікам-інспектарам па энерганаглядзе. На гэтай працы сутыкнуўся з важнай дзяржаўнай справай — завяршэннем электрыфікацыі сяла. Тады была пастаўлена задача электрыфікацыі вёсак да 50-годдзя Беларускай ССР, якая была выканана — ва ўсе вёскі раёна з колькасцю дамоў 14 і болей прыйшла электрычная энергія.

Старонка 8 з 15